You are viewing [info]lahviniec's journal

 
 
24 March 2010 @ 11:44 pm
Куда же ты, Васілій?!  
Падчас рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты пабачыў цяперашняга дэпутата-прызначэнца ўладаў па Сухараўскай акрузе Васіля Панасюка ( Панасюк Василий Васильевич ), які быў маім канкурэнтам у 2007 годзе.

Не стрымаўся і запытаўся "Ізноў туды ж, грамадзянін Панасюк? Вы за гэты час хоць навучыліся правільна пісаць па-руску слова "балятавацца" ці не?"
Той апусьціў вочы, нічога не сказаўшы.
А справа была такая:
У маёй тагачаснай асноўнай улётцы я задаваў 2 "конкурсныя" пытаньні:

Другое пытаньне спрычынілася да скаргі з боку В.В.Панасюка:

На што я адказаў наступнае: ))


Акруговая камісія, зразумела, была ня здольная ацаніць маё пачуцьцё гумару і вынесла мне папярэджаньне.

І самае цікавае: гэтым разам В.В.Панасюк не балятуецца па маёй акрузе дзе, на маю думку, яму нішто ня сьвеціць - яму "даручылі" балятавацца, здаецца, па Адоеўскай акрузе. Якая нясправядлівасьць - фацэт "пахаў" нічога не рабіў на акрузе дзьве кадэнцыі запар, а яго ўзялі і сунулі на іншую акругу. Куды глядзелі ідэёлупні?

P.S. Хутчэй за ўсё, афіцыёзным кандыдатам па маёй акрузе будзе дырэктарка 158-й школы Мушніцкая, сумнавядомая сваёй фальсіфікатарскай рольлю старшыні ўчастковай камісіі ва ўсіх выбарчых кампаніях, пачынаючы з 2004 году

Пазьней выкладу ролік яшчэ не навучыўся , дзе яна забараняла мне падыходзіць да столу "падліку" бюлетэняў.

 
 
( 12 comments — Leave a comment )
what the fuck?[info]p_morozoff on March 24th, 2010 09:51 pm (UTC)
поздравляю с регистрацией )

и тут еще такое дело: стоит ли голосовать досрочно? меня 25 апреля не будет в РБ, открепительное брать не хочу...
lahviniec[info]lahviniec on March 24th, 2010 09:59 pm (UTC)
Галасаваць датэрмінова - гэта рабіць чарговы падарунак рэжыму.
Хаця і так, і так лічыць галасы, відаць, ніхто ня будзе :)
what the fuck?[info]p_morozoff on March 24th, 2010 10:04 pm (UTC)
ОК) придется сделать все так, чтобы мой лист упал в урну аккурат 25-го числа...))
Prydumaj sabie svoj śviet.[info]by_dialog on March 24th, 2010 10:14 pm (UTC)
гэта http://pics.livejournal.com/lahviniec/pic/0000dt88/s320x240 спадабалася, якасна зроблена.

lahviniec[info]lahviniec on March 24th, 2010 10:22 pm (UTC)
дзякуй! былі часы :)
Prydumaj sabie svoj śviet.[info]by_dialog on March 24th, 2010 10:29 pm (UTC)
думаю яшчэ не столькі згублена каб казаць "былі"
krebsik[info]krebsik on March 25th, 2010 07:48 am (UTC)
Гэх, адабралі ў цябе "халяву" - дэпутата-суперніка, які нічога не рабіў для Сухарава.
lahviniec[info]lahviniec on March 25th, 2010 08:18 am (UTC)
Пачынаць пісаць скаргі, маўляў, "вярніце Васю"? :D)
Olga[info]tchito_gvrito on March 25th, 2010 03:53 pm (UTC)
Лингвистические дебаты - этимологические вопросы
Филипп внимательно следил за моим рассказом о том, как поспорили кандидат Василий Васильевич с кандидатом Александром Ивановичем, то есть за твоим расказом. И вот на чем мы остановились, на такой "bagatelle", как два "л" и "о". И долго думали, чем руководствовался кандидат Василий, что решился на "балатирование". Пришли к двум гипотезам : либо он решил, что корни слова надо искать где-то тут, где-то рядом в "балоце", либо он думает, что для того, что бы "балатироваться" надо много "балакать". Это мой вариант. В любом случае, у него были свои резоны, но никаких сомнений. Спасибо, спадар Лагвинец за такую булгаковско-зощенковскую историю ... и за знакомство с Василием !
lahviniec[info]lahviniec on March 26th, 2010 07:06 am (UTC)
Re: Лингвистические дебаты - этимологические вопросы
:)
Sasha[info]sashakudin on April 14th, 2010 06:57 am (UTC)
Удачи
lahviniec[info]lahviniec on April 15th, 2010 08:40 am (UTC)
Дзякуй!
( 12 comments — Leave a comment )