?

Log in

No account? Create an account
 
 
lahviniec
У шасцідзесятыя гады Мікіта Хрушчоў казаў, што Амерыка загнівае. Людзі ж адказвалі, што загнівае, але ж як прыгожа загнівае!
Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/palitolag-stsenaryyaw-mozha-byts-dva-ewrazona-znikae-abo-transfarmuetstsa-78409
 
 
Current Mood: productive
Current Music: Ode de la joie
 
 
lahviniec
Абвестка пра курс ‘Public Policy Choices of Post-Soviet Authoritarian Regimes: the Case of Belarus’, які разам з Тацянай Чуліцкай пачнем выкладаць ва Ўнівэрсытэце Лазарскага з аўторка 15 лістапада.
Сардэчна запрашаем усіх варшавякаў, што цікавяцца нашай краінай. Мова выкладаньня - "велікій і могучій" English або ня менш вялікая і магутная Беларуская ў залежнасьці ад аўдыторыі.
Шаноўныя сябры, буду ўдзячны за распаўсюд інфы пра курс сярод патэнцыйных слухачоў.
http://pyx.by/bel/naviny/svet/1421/
 
 
Current Mood: accomplished
 
 
 
 
lahviniec
На сайце апублікавана толькі частка інтэрвію. З неапублікаванага (ёсьць у аўдыёфайле): Сьпіс неўязных у ЭЗ ня ёсьць і не павінен быць канчатковым, ён мусіць быць адкрытым і ўвесьчасна пашырацца, бо, на вялікі жаль, у нашай краіне ёсьць вельмі шмат людзей, якія “заслугоўваюць”, каб быць у гэтым сьпісе, і якіх трэба вельмі моцна перавыхоўваць ;)
http://euroradio.fm/report/palitolag-turtsyya-khocha-pakazats-ewrasayuzu-svayu-yarshystasts-68956
 
 
Current Mood: bouncybouncy
 
 
lahviniec
На маю думку, трапная перадача сёньняшняга стану думак шмат якіх беларусаў.
 
 
Current Mood: hopefulhopeful
Current Music: a mury runą
 
 
lahviniec
12 April 2011 @ 11:48 am
Originally posted by fotaczka at Падпісваюся!

Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.

 
 
lahviniec
У пятніцу вечарам, калі мяне не было дома, заходзіў афіцэр міліцыі, каб на месцы зьняць мае адбіткі пальцаў.  З камунікацыі празь дзьверы з маёй жонкай, ён зразумеў, што мне такі хатні сэрвіс не пасуе.
Праз пэўны час - я ехаў у маршрутцы - мне патэлефанаваў участковы, зь якім адбылася вельмі ветлівая і паважлівая размова (участковыя і, відаць, ДАІшнікі , на маю думку, найбольш ветлівыя з міліцыянтаў).
Каб участковы ды іншыя афіцэры выкарыстоўвалі свой працоўны час на іншыя, больш карысныя для грамадзтва рэчы (барацьба са злачыннасьцю), вырашыў напісаць іхнаму начальству наступную заяву:
еz
 
 
Current Mood: accomplished
Current Music: Партызаны
 
 
lahviniec
Увага! Акцыя!
Прапаную нацыянальную сымболіку на магнітным вініле (70x155) ў якасьці падарунку сябрам да 25 сакавіка.
Дадзеныя "магніцікі" ідэальна пасуюць да лядоўняў, сталёвых дзьвераў ды аўто (для апошніх маюцца сьвятло-адбівальныя асобнікі).


Пытацца на офісе Руху "За Свабоду" з 10.00 да 18.00. Тэл. гар. 2808863, маб. +375295099093.

P.S. Дадаю яшчэ адзін здымак пасьля канструктыўнай крытыкі з боку [info]adelka


+ яшчэ некалькі здымкаў тут

 
 
Current Location: Менск
Current Mood: energeticenergetic
Current Music: Мы выйдзем шчыльнымі радамі